Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн: Застацца ў Аўганістане да поўнай перамогі


Былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША, сэнатар Джон Маккейн заявіў, што апэрацыя міжнароднага кантынгенту ў горадзе Кандагар стане ключавой для перамогі ў барацьбе з талібамі. Падчас свайго двухдзённага візыту ў Аўганістан разам з сэнатарамі, рэспубліканцам Ліндсі Грэхэмам і незалежным Джозэфам Лібэрманам, Маккейн крытыкаваў карупцыю ў кіраўніцтве Аўганістану. Маккейн заявіў, што было б памылкай устанаўляць нейкія дакладныя даты для вываду войскаў з Аўганістану. На думку Маккейна, войскі кааліцыі павінны заставацца ў Аўганістане, пакуль не атрымаюць перамогі.
XS
SM
MD
LG