Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар транспарту зьявіўся ў пракуратуру


Былы міністар транспарту Кіргізстану Нурлан Сулайманаў, які быў абвешчаны ў вышук, зьявіўся ў пракуратуру. Як паведамляе агенцтва АКИpress, Сулайманаў пагадзіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам. Ён даў падпіску аб нявыезьдзе.

Нурлан Сулайманаў узначальваў міністэрства пасьля «тульпанавай рэвалюцыі» 2005 году.

Пасьля красавіцкага перавароту супраць яго завялі крымінальную справу. Паводле агенцтва 24.kg, былога міністра падазраюць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, у прыватнасьці — што ён паклаў у «АзіяЎнівэрсалБанк» дзяржаўныя сродкі і прысабечыў даход ад іх. У пракуратуры лічаць, што былы міністар дзяліўся атрыманымі грашыма з сынам прэзыдэнта Кіргізстану Максімам Бакіевым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG