Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сіньцьзян-Уйгурскай аўтаноміі КНР узмацнілі бясьпеку


Улады Кітаю ўзмацнілі захады бясьпекі ў Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёне на захадзе краіны ў гадавіну непарадкаў на этнічнай глебе. Вайскоўцы патрулююць вуліцы сталіцы аўтаноміі – гораду Ўрумчы. Зачынена цэнтральная плошча гораду.

Год таму ў выніку сутычак паміж мясцовымі ўйгурамі і кітайцамі ва Ўрумчы і іншых гарадох Сіньцьзян-Уйгурскага раёну загінулі каля 200 чалавек, 1700 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG