Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя вынікі прадказваюць перамогу Браніслава Камароўскага


На выбарах прэзыдэнта Польшчы, паводле апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў, перамагае сьпікер Сэйму, кандыдыат ад кіроўчай партыі «Грамадзянская плятформа» Браніслаў Камароўскі. Экзыт-пол, праведзены на заказ тэлекампаніі TVN, паказаў, што Камароўскі набірае крыху больш як 51 працэнт галасоў, Яраслава Качынскага падтрымала каля 49 працэнтаў выбарцаў. Паводле дасьледаваньня іншага агенцтва, праведзенага на заказ польскага публічнага тэлебачаньня, Камароўскі набраў нават 53 працэнты. Цэнтравыбаркам павінен абнародаваць вынікі выбараў у панядзелак пасьля абеду.

Палякі меліся выбіраць кіраўніка дзяржавы сёлета ўвосень. Тэрмін выбараў быў пасунуты пасьля трагічнай сьмерці прэзыдэнта Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
XS
SM
MD
LG