Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова можа зьмяніць канстытуцыю


Урад Малдовы прапанаваў прызначыць рэфэрэндум аб прэзыдэнцкіх выбарах на 5-га верасьня сёлета. Гэтую дату зараз мае зацьвердзіць парлямэнт. Краіна ня можа абраць кіраўніка дзяржавы ад мінулага верасьня.

Кіроўная кааліцыя Альянс за эўрапейскую інтэграцыю лічыць, што вырашыць патавую сытуацыю мажліва толькі шляхам унясеньня папраўкі ў адпаведны артыкул канстытуцыі. Кааліцыя, якая аб'ядноўвае чатыры праэўрапейскія партыі хоча ўвесьці наўпроставыя выбары ачольніка дзяржавы. Паводле дзейнага заканадаўства прэзыдэнта краіны прызначае парлямэнт.
XS
SM
MD
LG