Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША разглядаюць справы расейскіх шпіёнаў


Адзін з 10 затрыманых у ЗША паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Расеі Хуан Ласара жыў на падробленыя дакумэнты. Адразу пасьля арышту ён прызнаўся, што зьяўляецца расейскім агентам. Судзьдзя ў Нью-Ёрку пакуль адклаў разгляд пытаньня аб ягоным вызваленьні пад заклад. Учора жонка Ласары – Вікі Пелаэс, затрыманая ў гэтай жа справе, была адпушчаная пад заклад у 250 тысяч даляраў і зьмешчаная пад хатні арышт. Судзьдзя палічыў, што яна не зьяўляецца прафэсійнай выведніцай. Яшчэ двое падазраваных – Рычард і Сінтыя Мэрфі – застаюцца пад вартай у Нью-Джэрсі. Пытаньне пра вызваленьне пад заклад астатніх пецярых затрыманых суды разгледзяць пазьней.

Сьледзтва лічыць, што ўсе яны дзейнічалі пад "глыбокім прыкрыцьцем".
XS
SM
MD
LG