Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прынялі "сухі закон" за рулём


Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла ў трэцім, канчатковым чытаньні прэзыдэнцкі праект гэтак званага "сухога закону" для кіроўцаў. Дакумэнт адмяняе ўведзены два гады таму максімальна дапушчальную норму ўтрыманьня алькаголю ў крыві кіроўцы аўтатранспарту – 0,3 прамільлі. Гэта паўлітра піва ці чарка гарэлкі, што выпіў мужчына вагой каля 80 кіляграмаў.

За вяртаньне "сухога закону" для кіроўцаў летась выступіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.
XS
SM
MD
LG