Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан сустрэнецца з Януковічам


Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан сёньня мае правесьці перамовы ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. У плянах візыту Клінтан ва Ўкраіну таксама сустрэчы з украінскім міністрам замежных справаў Канстанцінам Хрышчэнкам, былым прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай і грамадзянскімі актывістамі.

Украіна – першы пункт турнэ дзяржсакратаркі ЗША па краінах Усходняй Эўропы і Каўказу. Клінтан зьбіраецца наведаць Польшчу, Азэрбайджан, Армэнію і Грузію.
XS
SM
MD
LG