Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама зацьвердзіў новыя санкцыі супраць Ірану


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб новых санкцыях супраць Ірану. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, гэта самыя строгія санкцыі з усіх, якія дасюль уводзіліся Вашынгтонам у адносінах да Тэгерану. Санкцыі прадугледжваюць шэраг фінансавых і эканамічных абмежаваньняў, што, як лічаць Злучаныя Штаты, перашкодзіць Ірану пасьпяхова разьвіваць сваю ядзерную праграму.

Паводле Абамы, ЗША будуць таксама дабівацца “энэргічнай рэалізацыі” новых міжнародных санкцыяў супраць Ірану, ухваленых нядаўна Радаю бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG