Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняе сьвяткаваньне Дня незалежнасьці ЗША ў Раўбічах


Майкл Скэнлан, часовы павераны ЗША ў Беларусі
Майкл Скэнлан, часовы павераны ЗША ў Беларусі
«ЗША застануцца адданымі духу дыялёгу зь Беларусьсю, які прывядзе да супрацоўніцтва на карысьць нашых краінаў», — цытуе часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Майкла Скэнлана агенцтва БелаПАН. Пра гэта дыплямат заявіў 1 ліпеня на прыёме ў гонар Дня незалежнасьці ЗША:

«Як Тадэвуш Касьцюшка, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, усё сваё жыцьцё прысьвяціў свабодзе і дэмакратыі, так і ЗША застануцца адданымі духу дыялёгу, які заснаваны на агульначалавечых каштоўнасьцях».

Кіраўнік дыпляматычнай місіі падкрэсьліў, што сёлетні Дзень незалежнасьці ЗША апошні раз адзначаецца ў рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара ў Раўбічах:

«Ад сакавіка 2008 году яна пуставала. Нам будзе шкада ў хуткім часе пазбавіцца гэтага дому, які бачыў многія прыёмы, сустрэчы ў гонар нашых беларускіх сяброў і калег, прадстаўнікоў усіх сфэраў жыцьця і грамадзтва. На жаль, апошнія два гады былі часам страчаных магчымасьцяў у адносінах паміж нашымі краінамі».

Адносіны паміж Вашынгтонам і Менскам пагоршыліся ўвесну 2008 года пасьля апублікаваньня ўдакладненьняў да санкцый супраць дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». 7 сакавіка з Вашынгтону для кансультацый быў адкліканы беларускі амбасадар Міхаіл Хвастоў, а 12 сакавіка па патрабаваньне беларускага боку зь Беларусі ад’ехала амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт. Апроч таго, амэрыканцам было прапанавана скараціць колькасьць супрацоўнікаў дыпмісіі і 27 сакавіка Менск пакінулі 17 дыпляматаў. Яшчэ 11 супрацоўнікаў амбасады ад’ехалі зь Беларусі напачатку траўня 2008-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG