Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраванага ў шпіянажы расейца шукае паліцыя Кіпру


Паліцыя Кіпру шукае расейца, падазраванага ў шпіянажы супраць ЗША. Крыстафер Рычард Мецас, які заяўляе, што ён канадзец, быў арыштаваны на лётнішчы Ларнака ў панядзелак пры спробе пакінуць выспу. Затым ён быў адпушчаны судом пад заклад у 33 тысячы даляраў. У аўторак ён не зьявіўся ў паліцыю, дзе быў павінен зарэгістравацца.. Паліцыя заявіла, што ён або пакінуў выспу, або перайшоў у яе турэцкі сэктар.

Мецэс вышукваецца Злучанымі Штатамі паводле абвінавачваньня у фінансаваньні шпіёнскай сеткі, што дзейнічала ў ЗША. Яшчэ дзесяць меркаваных расейскіх шпіёнаў былі арыштаваныя ў нядзелю.
XS
SM
MD
LG