Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Пэтрэўс сустракаецца з кіраўніцтвам НАТО


Генэрал Дэвід Пэтрэўс, новы камандуючы войскамі ЗША і НАТО ў Аўганістане, сёньня ў Брусэлі сустракаецца з афіцыйнымі асобамі Альянсу перад сваім вылетам у Аўганістан.

У сераду Сэнат ЗША зацьвердзіў Пэтрэўса камандуючым замест генэрала Стэнлі Маккрыстала, які быў звольнены за выказаныя нэгатыўныя выказваньні на адрас высокапастаўленых асобаў краіны ў часопісным артыкуле. Пэтрэўс стаў трэцім камандуючым пасьля таго, як прэзыдэнтам ЗША ў 2009 годзе стаў Барак Абама.
XS
SM
MD
LG