Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан правядзе сустрэчы ў Кіеве


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан візытам ва Ўкраіну пачынае сёньня паездку па краінах Усходняй Эўропы і каўкаскага рэгіёну.

У Кіеве Клінтан спаткаецца з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, міністрам замежных справаў Канстанцінам Грышчанкам і лідэркаю апазыцыі Юліяй Цімашэнкай.

Будуць абмяркоўвацца пытаньні двухбаковых дачыненьняў і міжнародныя праблемы. У прыватнасьці, размова пойдзе пра выкананьне Ўкраінаю абавязаньня вывезьці з сваёй тэрыторыі ўвесь наяўны ў яе высокаўзбагачаны ўран.

У часе цяперашняй паездкі Гілары Клінтан наведае таксама Польшчу, Грузію, Армэнію і Азэрбайджан.
XS
SM
MD
LG