Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі ўрад пакарае сьмерцю турэмшчыкаў, што катавалі апазыцыянэраў


Іранскі ваенны суд прысудзіў да сьмерці двух чалавек, якім закідаецца адказнасьць за сьмерць затрыманых дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць пераабраньня прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінежада.

Усяго перад судом паўсталі 11 супрацоўнікаў праваахоўных органаў і адна цывільная асоба. Дзевяцёх прысудзілі да турэмнага зьняволеньня і публічнай поркі, аднаго апраўдалі.

Праваабаронцы лічаць, што колькасьць чалавек, якіх закатавалі ў іранскіх турмах пасьля разгону леташніх антыўрадавых забурэньняў у Тэгеране - значна вышэйшая.
XS
SM
MD
LG