Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун – за перамовы з Іранам


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаўся за аднаўленьне перамоваў аб ядзернай праграме Ірану – нягледзячы на нядаўна прынятыя новыя санкцыі супраць гэтай краіны.

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмандзінэжад у сваю чаргу выставіў шэраг варункаў для аднаўленьня перамоваў, у прыватнасьці патрабаваньне да партнэраў Ірану выразіць сваё стаўленьне да ядзернай зброі, якой, як сьцьвярджае іранскі прэзыдэнт, валодае Ізраіль. Апрача таго, паводле Ахмадзінэжада, перамовы наўрад ці адновяцца раней за другую палову жніўня.

На пачатку чэрвеня Рада бясьпекі ААН ухваліла новыя санкцыі супраць Ірану, які адмаўляецца замарозіць сваю ядзерную праграму.
XS
SM
MD
LG