Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры КХП-БНФ правялі “Ігуменскі шлях”


У нядзелю у Чэрвенскім раёне сябры КХП-БНФ правялі “Ігуменскі шлях”.

Мерапрыемства пачалося каля будынку былой Ігуменскай турмы, праз якую прайшлі яшчэ паўстанцы Кастуся Каліноўскага, паведамляе сайт Канстрватыўна-Хрысьціянскай партыі-БНФ. Тут правялі сваю апошнюю ноч вязьні, якіх прыгналі сюды з менскай турмы. На наступны дзень, 26 чэрвеня 1941 г, іх пагналі па шашы ў бок Расеі, а затым каля Чэрвеня супрацоўнікі НКВД расстралялі каля паўтары тысячы чалавек.

Актывісты КХП-БНФ прайшлі да магілаў ахвяраў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і транспарантам “Ігумен. 26 чэрвеня 1941 года. Вечная памяць ахвярам расейскай акупацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG