Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэкін хоча "збліжэньня" з Вашынгтонам


У кулюарах саміту Вялікай дваццаткі ў Таронта прэзыдэнт Кітаю Ху Цзіньтао заявіў, што яго краіна імкнецца да бліжэйшых сувязяў з Злучанымі Штатамі і сказаў журналістам, што ў дачыненьнях паміж дзьвюма краінамі быў дасягнуты сапраўдны прагрэс. Паведамляецца, таксама, што кітайскі лідэр прыняў запрашэньне прэзыдэнта ЗША Барака Абамы наведаць блізкім часам Вашынгтон.

Адносіны паміж Пэкінам і Вашынгтонам апошнім часам пагаршаліся ў сувязі з продажам Белым домам зброі Тайваню. ЗША таксама закідалі КНР тое, што яна штучна ўтрымлівае заніжаны курс сваёй валюты, што ставіць амэрыканскіх экспартэраў у нявыгадныя ўмовы на кітайскім рынку.
XS
SM
MD
LG