Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Альгірдас Бразаўскас


Сёньня памёр былы прэзыдэнт Літвы Альгірдас Бразаўскас.

У гады перабудовы сакратар ЦК кампартыі Літвы Альгірдас Бразаўскас падтрымаў стварэньне руху “Саюдзіс”, выказаўся за аўтаномію літоўскай кампартыі ад КПСС і за сувэрэнітэт Літвы.

У 1992 годзе ён быў абраны сьпікерам парлямэнту, а ў 1993 годзе стаў прэзыдэнтам Літвы. Быў адным з першых кіраўнікоў краінаў, якія наведалі незалежную Беларусь.
XS
SM
MD
LG