Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі юань паставіў чарговы рэкорд росту


Кітайская валюта вырасла да чарговага рэкорднага ўзроўню. Цэнтральны банк краіны ўсталяваў сёньняшні курс на 0,3% вышэй за ўчорашні - таксама рэкордны ўзровень.

Вашынгтон неаднаразова крытыкаваў Пэкін за штучнае ўтрыманьне нізкага курсу юаню, што давала кітайскім таварам перавагу на амэрыканскім рынку і абмяжоўвала дзейнасьць амэрыканскіх экспарцёраў у Кітаі.

Рэвальвацыя юаню адлюстроўвае адыход Пэкіну ад эканамічнай мадэлі заснаванай на экспарце і перанакіраваньне яе на разьвіцьцё ўласнага рынку.

Камэнтуючы гэтыя крокі кітайскага ураду прэзыдэнт ЗША Барак Абама адзначыў, што пакуль зарана казаць ці будуць прынятыя захады дастатковымі для даўгатэрміновага збалянсаваньня глябальнай эканомікі.
XS
SM
MD
LG