Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ямайцы арыштавалі наркабарона Коўка


На Ямайцы паліцыя арыштавала Крыстафера Коўка, які лічыцца галавой мясцовай наркамафіі. ЗША дамагаюцца экстрадыцыі Коўка, называючы яго адным з найбольш небясьпечных наркабаронаў у сьвеце. Паводле дадзеных амэрыканскіх уладаў, групоўка, якую ачольвае Коўк, датычная да шэрагу забойстваў. Акрамя наркабізнэсу, яна займалася таксама гандлем зброі.

Цягам апошняга месяца як найменей 73 чалавекі загінулі на Ямайцы ў часе сутычак паліцыі з прыхільнікамі Крыстафера Коўка.
XS
SM
MD
LG