Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў у Крэмніевай даліне


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыбыў у Сан Францыска, ЗША. Расейскі лідэр зьбіраецца правесьці сёньняшні дзень у сусьветна вядомай Крэмніевай даліне (Silicon Valley).

У складзе расейскай дэлегацыі знаходзяцца прадстаўнікі кампаніі "Ростэхналёгіі", якія зьбіраюцца заключыць шэраг зьдзелак з амэрыканскімі фірмамі, што працуюць у галіне высокіх тэхналёгіяў.

Дзьмітры Мядзьведзеў актыўна прасоўвае ідэю стварэньня ўласнага навукова-тэхналягічнага комплексу па распрацоўцы і камэрцыялізацыі новых тэхналёгіяў у падмаскоўным пасёлку Сколкава.

У чацьвер Мядзьведзеў сустрэнецца ў Вашынгтоне са сваім амэрыканскім калегам Баракам Абамам. Затым абодва прэзыдэнты накіруюцца разам у Канаду на саміт краінаў "вялікай дваццаткі".
XS
SM
MD
LG