Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд ЗША: ніякай дапамогі тэрарыстам


Вярхоўны суд Злучаных Штатаў пакінуў у сіле закон, які забараняе аказаньне
любой матэрыяльнай падтрымкі замежным тэрарыстычным арганізацыям.
У падтрымку рашэньня выказаліся 6 судзьдзяў, супраць былі трое.

Канстытуцыйнасьць закона аспрэчваў шэраг гуманітарных арганізацый. Паводле іх думкі, аказаньне дапамогі ў выглядзе трэнінгаў і кансультацый, накіраваных выключна на дасягненьне мірных і законных мэтаў, не павінна быць забаронена. Вярхоўны суд ЗША, аднак, пастанавіў, што падобная дапамога можа дазволіць тэрарыстычным арганізацыям зэканоміць ўласныя сродкі і накіраваць іх на фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG