Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народнае разьвітаньне з Быкавым


22 чэрвеня 2003 г. памёр Васіль Быкаў. Яго пахаваньне 25 чэрвеня стала праявай сапраўднай народнай павагі да пісьменьніка і сабрала дзясяткі тысяч людзей пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, якія прайшлі ад Дому літаратара да Усходніх могілак.






Чарга ў Дом літаратара, дзе пастаўлена труна Васіля Быкава, пачынаецца ад плошчы Перамогі.

Улады імкнуцца правесьці паніхіду за “зачыненымі дзьвярыма”.


Разьвітацца з пісьменьнікам прыйшлі тысячы людзей.

Сын пісьменьніка Сяргей накрыў бацьку бел-чырвона-белым сьцягам.

Кіраўнік урадавай камісіі па пахаваньню, міністар культуры Леанід Гуляка заяўляе Ірыне Міхайлаўне Быкавай, што разам з іншымі афіцыйнымі прадстаўнікамі сыходзіць, паколькі ў залі ўстаноўленыя бел-чырвона-белыя сьцягі.

Паэт Рыгор Барадулін разьвітваецца са сваім найбліжэйшым сябрам.

Аляксандар Лукашук перадаў Ірыне Міхайлаўне ручку з пісьмовага стала Быкава ў Празе, якая потым была пакладзена ў труну. Побач -Сяргей Быкаў

У жалобнай варце – журналіст Аляксандар Старыкевіч.

На паніхідзе выступае Генадзь Бураўкін.


Мэлёдыя разьвітаньня. Музыка Уладзімер Пузыня.

Перад Домам літаратара.

Пачатак жалобнай працэсіі.

Труну нясуць на руках да плошчы Якуба Коласа.

Кветкі народнаму пісьменьніку.

Жалобнае шэсьце.

да Усходніх могілак людзі ішлі пешкі.

Міліцыянты штучна стваралі перашкоды шэсьцю, накіроўваючы паток аўтамабіляў і спрабуючы некалькі разоў спыніць аўтобус.

Шматтысячная калёна пад нацыянальнымі сьцягамі.


Васіля Быкава праводзілі ўніяцкі, каталіцкі і праваслаўны сьвятары.

Рыгор Барадулін пасыпаў труну Быкава ушацкай зямлёй.

Магіла Васіля Быкава ў першыя дні пасьля пахаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG