Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі тэракту ў Іраку – 9 чалавек


9 чалавек загінулі і 18 параненыя, паводле апошніх дадзеных, у выніку двух выбухаў у горадзе Шыркат на поўначы Іраку. Паводле мясцовых уладаў, бальшыня загінулых – паліцыянты.

Сёньня ў горадзе Насірыя на паўднёвым усходзе Іраку як найменей 13 чалавек былі параненыя ў сутычках паміж паліцыянтамі і дэманстрантамі, якія пратэставалі супраць перабояў з электрычнасьцю. Трое пацярпелых – у крытычным стане. Пра гэта паведамілі мясцовыя мэдыкі.
XS
SM
MD
LG