Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане пачалі з турмаў вызваляць талібаў


Улады Аўганістану вызвалілі з турмаў каля 20 талібаў у якасьці жэсту добрай волі, накіраванага на замірэньне з ваеўнікамі. Дарадца прэзыдэнта Хаміда Карзая паведаміў, што рыхтуецца вызваленьне яшчэ 35 чалавек.

Рашэньне пра перагляд справаў шэрагу зьняволеных было ўхваленае на гэтак званай "джырзе міру" – сходу старэйшынаў аўганскіх плямёнаў. Яе удзельнікі падтрымалі прапанову Карзая пачаць перамовы з памяркоўнай часткай талібаў.
XS
SM
MD
LG