Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэргетыкі Беларусі: “Газпром” не мае права скарачаць пастаўкі на 85%


"Газпром" у адпаведнасьці з кантрактам мае права абмежаваць пастаўкі газа ў Беларусь толькі на 15%, а не на 85%, як абяцае расейская газавая манаполія, заявіў агенцтву РИА-Новости высокапастаўлены прадстаўнік міністэрства энергэтыкі Беларусі.

"У адпаведнасьці з кантрактам ў выпадку неаплаты паставак газу прадугледжанае абмежаваньне, адэкватнае неаплачанай частцы", -- сказаў ён беларускага Мінэнэргетыкі.

Ён растлумачыў, што 200 мільёнаў даляраў -- гэта каля 15% сумы, на якую з пачатку года быў пастаўлены ў Беларусь газ. "Астатняя сума за газ аплачаная", -- заявіў суразмоўца агенцтва.
XS
SM
MD
LG