Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі забаранілі сьвяткаваць выгнаньне камуністаў нацыстамі


Мэрыя латыскай сталіцы не дала дазвол на правядзеньне 1 ліпеня мерапрыемства прымеркаванага да ўгодкаў "вызваленьня Рыгі ад савецкай акупацыі" і ўваходу на тэрыторыю гораду войскаў нацысцкай Нямеччыны ў 1941 годзе - паведамляе агенцтва Delfi.

Гарадзкія ўлады аргумэнтавалі забарону тым, што арганізатары прапагандуюць забароненую ідэалёгію і нацыянальную варажнечу. Арганізатары гавораць што аспрэчаць рашэньне мэрыі ў судзе і правядуць акцыю нават калі яна ня будзе санкцыянавана.

Мяркуецца, што шэсьце пачнецца ля Музэя акупацыі і закончыцца мітынгам ля помніка Свабоды. Сярод 30 меркаваных удзельнікаў - Ігар Шышкін, які быў асуджаны за падрываньне помніка Перамогі ў латыскай сталіцы.
XS
SM
MD
LG