Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан адклікаў просьбу да РФ аб міратворчых сілах


Улады Кіргізстану адклікалі просьбу да Расеі аб накіраваньні ў краіну міратворчага кантынгенту ў сувязі з забурэньнямі, якія адбываюцца на поўдні. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзведзеў у інтэрвію газэце Wall Street Journal. Мядзведзеў сказаў, што пакуль ня бачыць неабходнасьці накіроўваць у Кіргізстан расейскіх вайскоўцаў, і што Бішкек павінен сам стабілізаваць сытуацыю.

Па апошніх дадзеных, ахвярамі міжэтнічных сутыкненьняў стаў 191 чалавек, дзесяткі тысячаў пакінулі свае дамы.
XS
SM
MD
LG