Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Элтан Джон дапаможа Беларускаму дзіцячаму хосьпісу


Беларускі дзіцячы хосьпіс бясплатна атрымае каля 30 квіткоў на канцэрт брытанскага сьпевака Элтана Джона ў Менску.

Акрамя таго, плянуецца, што сьпявак уручыць хосьпісу падарунак са сваім аўтографам. Пра гэта паведамілі арганізатары канцэрта сьпевака ў сталіцы Беларусі, які пройдзе 26 чэрвеня ў "Менск-Арэне".

Што плянуе падарыць дзецям знакаміты брытанскі выканаўца, пакуль невядома. Аднак дзіцячы хосьпіс пасьля зможа прадаць гэтыя рэчы з аўкцыёну. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на арганізатараў прыезду сьпевака.

Вядома, што гэта не першая дабрачынная акцыя брытанскага сьпевака ў СНД. У верасьні 2009 года сэр Элтан Джон падарыў спэцыялізаванаму Макееўскаму дому дзіцяці ў Данецкай вобласьці (Украіна), у якім жывуць дзеці з дыягназам ВІЧ / СНІД, піяніна са сваім аўтографам.

Увогуле выканаўца выдаткаваў на дабрачыннасьць у 2009 годзе больш за 22 мільёны фунтаў, увайшоўшы такім чынам у сьпіс самых шчодры багацеяў сьвету.

Сэр Элтан Джон прыедзе ў Менск у канцы чэрвеня ў рамках сусьветнага турнэ Elton John's Rocket Man Greatest Hits Tour.

Сталіца Беларусі стала адзіным горадам у СНД, уключаным ў турнэ сьпевака.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG