Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон плянуе новыя санкцыі супраць Ірану


Вашынгтон зьбіраецца ўвесьці дадатковыя двухбаковыя санкцыі супраць Ірану, паведамляе агенцтва Франс-прэс са спасылкай на прадстаўніка Белага дому. У мінулым месяцы Кангрэс ЗША ўхваліў фармат плянаваных мераў, але замарозіў іх актывізацыю да ўхваленьня радай бясьпекі ААН міжнародных санкцыяў.

Дзейны чацьверты раўнд міжнародных санкцыяў уключае найбольш жорсткія меры, што калі небудзь прымяняліся да Ірану.

У панядзелак аб увядзеньні дадатковых абмежавальных захадаў на дачыненьні з Тэгеранам дамовіліся міністры замежных спраў Эўразьвязу. Мяркуецца, што двухбаковыя санкцыі Брусэлю будуць зацьверджаныя 17 чэрвеня на саміце кіраўнікоў краін ЭЗ.

Адначасна найвышэйшая прадстаўніца ЭЗ у зьнешнепалітычных дачыненьнях Кэтрын Эштан зьвярнулася да галоўнага іранскага перамоўшчыка па ядзерным пытаньні з прапановай ўзнавіць перамовы.



XS
SM
MD
LG