Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя адкажа на ўшчуваньні вайной


Прадстаўнік КНДР пры ААН заявіў, што Пхэньян прыме ваенныя меры ў адказ на любое асуджэньне сваіх дзеяньняў з боку Рады бясьпекі ААН.

На мінулы тыдні Сэўл зьвярнуўся да ААН з просьбай даць ацэнку інцыдэнту, што адбыўся сёлета ў сакавіку. Якіх менавіта дзеяньняў чакае Паўднёвая Карэя ад міжнароднай супольнасьці - у звароце не ўдакладнялася.

Паводле вынікаў расьсьледаваньня міжнароднай камісіі паўднёвакарэйскі карвэт быў тарпэдаваны паўночнакарэйскай падводнай лодкай, у выніку чаго загінулі ўсе 46 чальцоў каманды затанулага судна.

Пхэньян гэтыя закіды адкідае.
XS
SM
MD
LG