Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан патрабуе выдаць Максіма Бакіева


Генэральная пракуратура Кіргізстану накіравала запыт аб экстрадыцыі ў Бішкек раней абвешчанага ў вышук па лініі Інтэрполу малодшага сына былога прэзыдэнта Максіма Бакіева, паведаміла прэс-служба Кіргіскай генэральнай пракуратуры.

Максім Бакіеў у Кіргізстане падазраецца ў зьдзяйсненьні шэрагу злачынстваў эканамічнага характару, у прыватнасьці, у крадзяжы дзяржаўных сродкаў, і яму завочна былі прад'яўленыя абвінавачваньні і судом дадзеная санкцыя на яго арышт.

Раней было абвешчана аб арышце Максіма Бакіева ў англійскім аэрапорце Фарнбара.

XS
SM
MD
LG