Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фолкнэр хацеў забіць Усаму


Пакістанская паліцыя арыштавала амэрыканскага грамадзяніна, які сьцьвярджае, што выконваў місію забойства Ўсамы бэн Ладэна.

52-гадовы каліфарніец Гары Фолкнэр быў затрыманы ў лесе ў раёне Хітраль, што ў паўночным Пакістане. Паведамляецца, што ён быў узброены пісталетам, нажом, мячом ды прыборам начнога бачаньня. Ён сказаў пакістанскім уладам, што накіроўваўся ў афганскую правінцыю Нурыстан. Паводле пакістанскай паліцыі, затрыманы ня мае сувязяў з амэрыканскай арміяй. Праводзіцца расьледаваньне.
XS
SM
MD
LG