Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэгеран абураны санкцыямі Эўразьвязу


Тэгеран лічыць дадатковыя санкцыі, абвешчаныя Эўрапейскім Зьвязам супраць Ірану "Памылковымі і нелягічным". Пра гэта ў Тэгеране заявіў прадстаўнік міністэрства замежных спраў Ірану.

Учора на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ у Люксэмбургу было абвешчана, што дзяржавы Эўразьвязу прымуць да Ірану свае санкцыі. Гэтыя меры павінны дапоўніць тыя санкцыі, якія ўведзены на мінулым тыдні рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН у сувязі з адмовай іранскіх уладаў ад урэгуляваньня праблемы, зьвязанай з узбагачэньнем Іранам ўрану.

Новыя жорсткія меры ў гандлёвай і банкаўскай сфэрах, як чакаецца, будуць ухваленыя лідэрамі краінаў ЭЗ у канцы гэтага тыдня.
XS
SM
MD
LG