Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыя ў Кіргізстане становіцца крытычнай


У сталіцы Кіргізстану Бішкеку прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў праводзяць мітынг перад будынкам прадстаўніцтва ААН. Удзельнікі акцыі просяць увесьці ў краіну міратворчыя сілы.

Ахвярамі непарадкаў на поўдні краіны, паводле апошніх дадзеных міністэрства аховы здароўя, сталі як найменей 118 чалавек. Параненых – каля 1600.

Кіргізскія ўлады заяўляюць пра арышт палітыка, падазраванага ў арганізацыі хваляваньняў у Джалал-Абадзкай вобласьці. Ягонае імя не называецца. Тым часам дзесяткі тысяч этнічных узбэкаў пакідаюць поўдзень Кіргізстану. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжу заявіў, што сытуацыя ў краіне становіцца крытычнай.
XS
SM
MD
LG