Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама зноў едзе на ўзьбярэжжа Мэксыканскай затокі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня ў чацьвёрты раз выпраўляецца на ўзьбярэжжа Мэксыканскай затокі, дзе ўжо каля двух месяцаў выцякае ў водную прастору сотні тысяч барэляў нафты з пашкоджанай сьвідравіны. Абама мае наведаць пацярпелыя штаты – Алябаму, Місісіпі і Флярыду. У аўторак Абама вернецца ў Вашынгтон і выступіць з тэлевізійнай прамовай у праблеме ліквідацыі наступстваў гэтай самай буйной у гісторыі ЗША экалягічнай катастрофы.

Спробы кампаніі British Petroleum, якой нележыць сьвідравіна, спыніць выцяканьне нафты пакуль не даюць плёну.

XS
SM
MD
LG