Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Найробі загінулі пяць ўдзельнікаў дэманстрацыі


У сталіцы Кеніі Найробі пяць чалавек загінулі і больш як 70 параненыя ў выніку двух выбухаў у час дэманстрацыі супраць праекту новай канстытуцыі. Дзесяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Удзельнікі дэманстрацыі абвінавацілі ў тэракце прыхільнікаў прыняцьця новай канстытуцыі.

У акцыі пратэсту супраць прызначанага на жнівень рэфэрэндуму аб праекце новай канстытуцыі ўдзельнічалі некалькі дэпутатаў парлямэнту і царкоўных лідэраў. Апошнія выступаюць супраць палажэньня канстытуцыі, якое дазваляе аборты па мэдычных прычынах.
XS
SM
MD
LG