Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове ўганаравалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў


Каля 10 тысяч малдаванаў сабраліся сёньня ў цэнтры Кішынёва каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Малдова была забраная ў Румыніі і далучана да СССР у 1939 годзе, па выніках пакту Молатава-Рыбентропа. Цягам году ў Сібір і паўночны Казахстан былі вывезены каля 23-х тысяч чалавек зь ліку румынскамоўнай інтэлігенцыі. Многія не перажылі дарогі.

Сёлета на штогадовым жалобным мерапрыемстве ўпершыню прысутнічаў прэзыдэнт Малдавіі Влад Філат. Да 2009 году пры ўладзе ў краіне знаходзілася Камуністычная партыя.
XS
SM
MD
LG