Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Кіргізстану ўведзенае надзвычайнае становішча


Часовы ўрад Кіргізстану ўвёў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі Джалал-Абадзкай вобласьці да 22 чэрвеня – у сувязі з працягам сутыкненьняў. Ад 18 вечара да 6 раніцы абвешчаная камэнданцкая гадзіны.

Як паведамляецца, на вуліцы Джалал-Абаду выйшлі каля трох тысячаў маладых людзей, узброеных камянямі і кіямі. Гучаць заклікі высяліць з вобласьці этнічных узбэкаў. Спалены гандлёвы цэнтар і некалькі прыватных дамоў.
У Ошы моладзь таксама падпальвае дамы

Былы прэзыдэнт курманбек Бакіеў заявіў, што адкідае датычнасьць да забурэньняў у краіне і заклікае прыкласьці ўсе намаганьні, каб спыніць праліцьцё крыві.

Улады Кіргізстану адкрылі мяжу з Узбэкістанам, каб дазволіць этнічным узбэкам, што жывуць на поўдні, пакінуць краіну.
XS
SM
MD
LG