Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане частковая мабілізацыя


Улады Кіргізстану спэцыяльным дэкрэтам дазволілі прадстаўнікам сілавых структураў страляць на паражэньне па ўдзельніках забурэньняў на поўдні краіны. Таксама ў краіне абвешчаная частковая мабілізацыя ваенаабавязаных.

Сутыкненьні паміж узбэкамі і кіргізамі, якія пачаліся ў пятніцу ў горадзе Ош, сёньня распаўсюдзіліся на суседнюю Джалал-Абадзкую вобласьць. Колькасьць загінулых, па апошніх дадзеных, дасягнула 77, параненыя каля 1000 чалавек. Паведамляецца аб шматлікіх выпадках марадэрства і падпалаў. Некалькі соцень бежанцаў, ратуючыся ад пагромаў, перасеклі мяжу з Узбэкістанам.

Раней улады Кіргізстану зьвярнуліся да Расеі з просьбай накіраваць ў краіну вайскоўцаў-міратворцаў. Прэс-сакратарка прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова заявіла, што пакуль "умоваў" для гэтага няма.
XS
SM
MD
LG