Лінкі ўнівэрсальнага доступу

British Petroleum мае 48 гадзін


Улады Злучаных Штатаў патрабуюць ад канцэрну British Petroleum на працягу бліжэйшых 48 гадзін прыняць рашучыя меры па барацьбе з уцечкай нафты з аварыйнай сьвідравіны у Мэксыканскай затоцы.

У лісьце да кіраўніцтва канцэрну контр-адмірал амэрыканскай берагавой аховы Джэймс Уілсан адзначае, што прынятых мераў недастаткова, бо, па апошніх дадзеных, аб'ёмы ўцечкі значна перавышаюць ранейшыя ацэнкі.

Прадстаўнікі берагавой аховы ЗША заклікалі British Petroleum максымальна мабілізаваць рэсурсы, каб адпампоўваць са сьвідравіны ў спэцыяльныя танкеры больш нафты, чым зараз.
XS
SM
MD
LG