Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран будзе працягваць узбагачэньне ўрану


Іран працягне працы для ўзбагачэньня ўрану, нягледзячы на новыя санкцыі, якія супраць яго ўвяла ў сераду Рада бясьпекі ААН. Такую заяву зрабіў сёньня іранскі прадстаўнік пры Міжнародным агенцтве ў атамнай энэргіі Алі Салтаніе.

Сёньня ж міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс выказаў меркаваньне, што можа прайсьці да трох гадоў, пакуль Іран будзе здольны атрымаць ядзерную зброю. У той жа час, адзначыў Гейтс, Іран пакуль ня мае надзейных сродкаў дастаўкі ядзерных боегаловак, якія маглі б паставіць пад пагрозу іншыя краіны.
XS
SM
MD
LG