Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане забітыя 14 чалавек


Як найменей 14 чалавек загінулі ў выніку новай успышкі гвалту на поўдні Кіргізстану. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што прыкладна 150 чалавек былі параненыя.

Паводле паліцыі, у бойках мінулай начы ўдзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Групы маладых людзей у Ошы і іншых гарадах вобласьці білі вокны, палілі аўтамабілі. Выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя.

Напярэдадні пераходны ўрад увёў надзвычайнае становішча ў Ошы і трох суседніх раёнах. У шэрагу паведамленьняў непарадкі зьвязваюцца з этнічнымі канфліктамі паміж кіргізамі і ўзбэкамі.Паўднёвы Кіргізстан быў апірышчам зрынутага ў красавіку прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
XS
SM
MD
LG