Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя ацэнкі катастрофы ў Мэксыканскай затоцы


Амэрыканскія навукоўцы апублікавалі новыя ацэнкі нафтавай катастрофы ў Мэксыканскай затоцы. Паводле іх, штодня выцякае з аварыйнай сьвідравіны болей як 40 тысяч барэляў нафты. Раней сьцьвярджалася, што з моманту аварыі 20 красавіка выцякала штодня ад 12 да 19 тысяч барэляў нафты.

Новыя ацэнкі былі абвешчаныя ў чацьвер. Кампанія British Petroleum працягвае спробы ліквідаваць выцяканьне нафты. Адначасна вядуцца працы для ачысткі воднай прасторы.
XS
SM
MD
LG