Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прадасьць Ірану зброю нягледзячы на санкцыі


Расейскі МЗС заявіў, што новаўведзеныя санкцыі супраць Ірану не распаўсюджваюцца на заключаную раней зьдзелку аб продажы Тэгерану расейскай ракетна-зэнітнай устаноўкі С-300. Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў патлумачыў, што санкцыі забараняюць гандляваць зь Іранам толькі наступальнай зброяй, у той час, як С-300 – прызначаныя для абароны ад паветраных нападаў.

Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі прызнаў, што ўстаноўкі С-300 ня ўключаныя ў сьпіс забароненых тавараў у рамках санкцыяў. Ён дадаў, што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы "адзначыла і ацаніла стрыманасьць, якую Расея прадэманстравала" дачакаўшыся галасаваньня па санкцыях у Радзе бясьпекі, перш чым абвясьціць, што зьдзелка аб продажы Ірану ракетнай устаноўкі застаецца ў сіле.
XS
SM
MD
LG