Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелым ад разьліву нафты ў ЗША пакрыюць страты


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ўзгадніў зь лідэрамі Кангрэсу пытаньне аб папраўках у заканадаўства, якія маюць гарантаваць пакрыцьцё стратаў пацярпелым у выніку разьліву нафты ў Мэксыканскай затоцы.

Выступаючы ў чацьвер у Белым доме, Абама адзначыў, што гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра рыбакоў і ўладальнікаў гатэляў, існаваньне сем’яў якіх цалкам залежыць ад стану затокі.

Таксама сёньня амэрыканскія чыноўнікі паведамілі, што вінаваты ў аварыі канцэрн British Petroleum гатовы прысьпешыць выплату кампэнсацыяў прыватным асобам і фірмам, пацярпелым ад наступстваў выцяканьня нафты.
XS
SM
MD
LG