Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Марыя Сямёнава


Марыя Сямёнава – адна зь першых вялікіх савецкіх балерын, дэбют якой адбыўся ў 1920 годзе, памерла ва ўзросьце 102 гадоў. Агенцтва "РИА Новости" цытуе генэральнага дырэктара маскоўскага Вялікага тэатру, які заявіў: "Увесь расейскі балет у жалобе".

Сямёнава пачала кар'еру ў Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу, дзе яна выступала ў вядучых партыях клясычных балетаў. У 1930 годзе пераехала ў Маскву, як лічыцца, на асабістае запрашэньне савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна. Да 1952 году яна танцавала на сцэне Вялікага тэатру.
XS
SM
MD
LG