Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубак Стэнлі ў "Чыкага"


Клюб "Чыкага Блэкгоўкс" у сераду стаў уладальнікам Кубка Стэнлі ў Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ). У шостым матчы фінальнай сэрыі ён перамог "Філадэльфію Флаерз". Гульня ў Філадэльфіі завяршылася ў овэртайме зь лікам 4:3 на карысьць гасьцей, пасьля чаго лік у фінальнай сэрыі стаў 4:2.

"Чыкага Блэкгоўкс" заваяваў чацьвёрты ў сваёй гісторыі Кубак Стэнлі. Раней ганаровы трафэй яны атрымлівалі ў далёкія ўжо сэзоны 1933/34, 1937/38, 1960/61.
XS
SM
MD
LG