Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: сутычкі салдатаў з ваеўнікамі


На паўночным захадзе Пакістану адбылося сутыкненьне ўрадавых войскаў з ваеўнікамі. Паводле пакістанскага камандаваньня, шэсьць вайскоўцаў загінулі, адстрэльваючыся пры нападзе ваеўнікоў на блёкпост.

У прымесьці Ісламабаду група ваеўнікоў напала на тэрмінал і падпаліла дзясяткі аўтамабіляў з грузамі для сілаў НАТО ў Аўганістане. Сем чалавек загінулі, нападнікам удалося адысьці. Гэта першы такога тыпу напад у навакольлі пакістанскай сталіцы.
XS
SM
MD
LG