Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Левая партыя Нямеччыны вылучыла кандыдата ў прэзыдэнты


Нямецкая Левая партыя Нямеччыны вылучыла свайго кандыдата ў прэзыдэнты – 74-гадовую Лукрэцыю Ёхімсан.

Лукрэцыя Ёхімсан была галоўным рэдактарам тэлекампаніі Гэсэна, у 2005 годзе яна была абраная дэпутатам Бундэстага ад сацыялістычнай Левай партыі.

На пасаду прэзыдэнта Нямеччыны вылучаныя таксама Ёхім Гаук (ад апазыцыйнага блёку) і Хрысьціян Вульф (кандыдат ад кіруючай кааліцыі).
XS
SM
MD
LG